Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні, старая версія: old.anibel.net

анимемангакиноблого нас
×

Вы можете искать тайтлы по их белорусским, русским или английским названиям, или по словам в тексте описания.

Ru

Войти

Палітыка Анібел што да ахвяраванняў

Анібел – некамерцыйны праект, які не мае мэты зарабляць грошы. Мы прынцыпова не размяшчаем на сайце ды ў сацыяльных сетках рэкламу і платныя допісы. Дамен, хостынг і прома-матэрыялы аплочваюцца членамі каманды; увесь кантэнт робіцца перш за ўсё на энтузіязме і з любові да нашай роднай беларускай мовы.

Зараз нам хапае сродкаў для ўтрымання і развіцця праекта. Але нельга вылючыць, што ў будучыні мы можам звяртацца па дапамогу кам’юніці, калі не зможам за кошт уласных сродкаў утрымліваць рэсурсы.

Анібел – гэта некалькі каманд перакладчыкаў, раскіданых па ўсёй Беларусі. У гэтых творчых групах кожны адказны за свой кавалачак працы: пераклад, рэдактуру, дабінг, гукаінжынерыю, рэлізы, клін і тайп для мангі. Кожная серыя анімэ, кожная глава мангі, з’яўляюцца на сайце дзякуючы руплівай працы многіх чалавек.

Ахвяраванні – гэта спосаб аддзячыць за творчасць і падтрымаць гэтых людзей. Праз форму данатаў на сайце вы пераводзіце грошы непасрэдна тым, хто працаваў над перакладам: грошы трапляюць на рахунак рэлізера і размяркоўваюцца паміж камандай.

На сайце выкарыстоўваецца расійская сістэма Яндекс.Грошы, якая дазваляе зручна данаціць як з картак Visa або MasterCard, так і праз тэрміналы. На жаль, сістэма апрацоўвае плацяжы выключна ў расійскіх рублях. У форме аплаты нашага сайту вы выбіраеце суму ў беларускіх рублях (BYN), аўтаматычна пераходзіце на Яндэкс.Грошы, дзе яна канвертуецца ў расійскія рублі (RUB).

Некаторых аўтараў можна падтрымаць падпіскай на Patreon – у гэтым выпадку з карткі штомесяц будзе спісвацца заданая вамі сума, а вы станеце патронам перакладчыка і зможаце атрымоўваць за гэта розныя прыемныя бонусы: імя ў цітрах, падзяка голасам напрыканцы серыі, або нават агучка тайтлу па вашаму выбару.

Любая дапамога вельмі важная для праекту. Ахвяруючы нават невялікія сумы аўтарам кантэнту, вы падтрымліваеце справай нашу работу і самі непасрэдна ўдзельнічаеце ў стварэнні наступных перакладаў, моцна натхняеце і матывуеце нас каваць яшчэ больш якаснага кантэнту, робіце ўнёсак у развіццё і пашырэнне беларускай мовы і культуры!

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти в учётную запись или создать её.
Войти в учётную запись

Нет комментариев :'(

Поддержка

О насНовости

Зваротная сувязь

Обратная связь

Мы в социальных сетях

Аниме - это японская анимация с особым рисунком, предназначенная не для детей, а для взрослых. В сюжетах аниме и манги часто поднимаются серьезные и неоднозначные темы - при просмотре нужно знать, что действия персонажей не следует воспринимать буквально и брать за образец. Драматизм сюжета, действия персонажей - это характерная черта жанра, которая подчеркивает острые проблемы, способ лучше передать мораль произведения, выделить и показать грань между добром и злом.

Часть содержимого этого сайта не предназначена для просмотра лицами младше 18 лет - обратите внимание на возрастные ограничения, указанные на странице просмотра.

Если вы оказались в кризисной ситуации, вам не с кем обсудить свои проблемы, обращайтесь на бесплатную анонимную горячую линию - вам помогут:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Этот сайт не хранит файлы на своих серверах, весь контент предоставляется другими сервисами. Материалы взяты из источников, в которых они находятся в свободном доступе, и предназначены только для домашнего просмотра, все права принадлежат их авторам. Если размещенные на ресурсе материалы нарушают ваши авторские права, напишите нам об этом - мы удалим их с сайта.
2017-2021
|
Anibel Project
|