Anibel

Ру / Бел

Нашаму сайту два гады!

Шаноўныя гледачы, у нашага праекта сёння дзень нараджэння! Таму мы вырашылі падвесці вынікі мінулага года і падзяліцца планамі на будучыню. За гэты год вас, гледачоў, на нашым сайце стала ўдвая больш, і мы вельмі ўдзячныя вам за падтрымку.

АНІМЭ


Асноўным дасягненнем года стаў штосезонны выпуск ангоінгаў. Некаторыя з іх былі агучаны і выкладаліся штодня. Зараз на сайце знаходзіцца болей за 200 тайтлаў, каля 60 з іх былі перакладзены за мінулы год!



Топ анімэ за мінулы год:


1. Узыходжанне героя шчыта
2. Сага аб Вінландзе
3. Тваё імя
4. Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце!
5. Дзень, калі я стала Богам
6. Сузіраючы калготкі
7. Аб маім перараджэнні ў слізь 2


МАНГА


Змены і поспехі таксама ёсць і ў Белманзе. Каманда плёна пачала працаваць над перакладам ангоінгаў, а таксама завяршае старыя праекты. Зараз на сайце каля 60 мангі на любы густ! Самы час зацаніць!



Топ мангі за мінулы год:


1. Стальны Алхімік
2. У вайны не жаночы твар
3. Сельскагаспадарчыя гісторыі
4. Евангеліён
5. Цудоўны коцік Кю


АФЛАЙН



Сумная навіна для аматараў афлайну. Праз COVID-19 нам давялося адмовіцца ад удзелу ў тэматычных мерапрыемствах на невызначаны тэрмін. А большасць пляцовак, на якіх мы ладзілі свае паказы і тусоўкі былі зачынены на невядомы час. Тым не менш мы спадзяемся, што ў хуткім часе сітуацыя з пандэміяй і пляцоўкамі зменіцца і мы вернемся да гэтай справы. Зараз жа вы можачаце падпісацца на нас у інстаграме, каб быць у курсе нашай афлайн актыўнасці: instagram.com/anibelby



ФІЛЬМЫ І СЕРЫЯЛЫ


У гэтым годзе дасягненнем, якім мы можам ганарыцца стала адкрыццё новых для нас гарызонтаў: фільмаў, серыялаў і мультфільмаў. Самымі папулярыныя на сайце, з якіх гэта Мандалорац і Рык і Морці. Глядзіце больш у нашым каталозе!



БУДУЧЫНЯ


У бліжэйшай будучыні мы будзем развіваць новыя напрамкі, а таксама спрабаваць новыя фарматы для нашага ютуб-канала, такія як:





Таксама на нашым канале вы знойдзеце агляды на анімэ сезонаў, трэйлеры і віншаванні. Яшчэ мы маем твіч канал стрымы, на якім абмяркоўваем анімэ, размаўляем з гледачамі і адказваем на пытанні!

ШАНОЎНЫЯ ГЛЕДАЧЫ


Вялікі дзякуй, што глядзіце анімэ на роднай мове, удзельнічаеце ў нашых івэнтах, пішаце каменты і пажаданні. Вашыя водгукі і падтрымка – тое, што надае нам сілы рухацца наперад і ствараць!

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА КАМАНДЫ!


Анібел шукае перакладчыкаў, рэдактараў, спецыялістаў па СММ і маркетынгу, дызайнераў, гукарэжысёраў. Не саромцеся і далучайцеся да праекта, мы заўжды рады новым людзям – у нас дружная каманда, цёплы прыём, усяму патрэбнаму навучым. Давайце ствараць будучыню айчыннага фандабу разам: anibel.net/blog/2!

Комментарии

Что бы оставить комментарий нужно войти в учётную запись или создать её.

Войти в учётную запись

Последние записи

Нашаму сайту два гады!

Шаноўныя гледачы, у нашага праекта сёння дзень нар... читать больше

Беларускамоўныя вечары ў касплэй-кафэ Міmіmі

Ужо на працягу месяца мы штотыдзень ладзім беларус... читать больше

Helltaker — беларуская лакалізацыя ад Anibel Project

Helltaker — гэта гульня пра мужчыну, які аднойчы п... читать больше

Нашаму сайту роўна год!

Сябры, у Анібела сёння невялікае свята - нашаму са... читать больше

Афлайн-паказы анімэ Макото Сінкая “Тваё імя”

Мы зрабілі поўную агучку гэтай стужкі ў 8 галасоў... читать больше

Інтэрв’ю з Віктарам

Віктар – няспынны рухавічок у дупцы Анібела, рэдак... читать больше