Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні, старая версія: old.anibel.net

анимемангакиноблого нас
×

Вы можете искать тайтлы по их белорусским, русским или английским названиям, или по словам в тексте описания.

Ru

Войти

Інтэрв’ю з Orril

Цудоўны голас Арэля з’явіўся ў агучках Анібела ў 2018 годзе. Яго можна пачуць у тайтлах пра Героя шчыта і Уанпанчмэна. Гэты, варта адзначыць, вельмі сімпатычны малады чалавек вучыцца на праграміста-эканаміста ў БДУІР і самааддана робіць агучку ў свабодны ад вучобы час.

Каб дасягнуць чыстага гуку ў найспякотнейшыя летнія ночы, ён забіраўся з мікрафонам пад душную цёплую коўдру. Для запісу якаснай шматгалосай агучкі – зрываўся да світанку і ехаў праз увесь горад, каб пашарыць прафесійны мікрафон з іншымі даберамі.

Як ты знайшоў Анібел і што штурхнула далучыцца да каманды?
Яшчэ калі я навучаўся ў школе, думаў: хачу быць бліжэй да таго, што мне падабаецца. Рабіць анімулькі я не магу, але магу іх агучваць. Хапае дабераў на рускай мове,s але я не бачыў ніводнага анімэ на беларускай і падумаў: калі будзе больш часу, больш грошаў, можна будзе пачаць гэтым займацца. А недзе праз два ці тры гады я выпадкова ўбачыў Анібел, і такі: гэта ж тое што я збіраўся рабіць! Узяў, пераклаў першую серыю Уанпанчмэна, агучыў на звычайны мікрафон і адаслаў. Першыя паўгода я займаўся толькі перакладамі і збіраў грошы на мікрафон.
Якім мікрафонам ты зараз карыстаешся?
Гэта паўпрафесійны мікрафон: BEHRINGER C-1U. Мінімальным патрабаванням ён адпавядае, але не тое, каб быў нейкі выдатны.
Якім чынам ты прыйшоў да беларускай мовы?
Прасцей за ўсё сказаць, што ў мяне быў беларускамоўны клас: зараз гэта ўжо як нейкае дзіва, іх не так шмат засталося, але я вучыўся на беларускай мове ў Мінску ў сярэдняй школе. Потым вырашылі, што нас было занадта мала, у старэйшай школе клас скарацілі і я давучваўся на рускай.
Ці складана было пераключыцца, калі ты спачатку вучыўся на беларускай, потым на рускай?
Не тое, каб гэта было цяжка, але былі пэўныя складанасці з тэрмінамі ў хіміі і біялогіі. Няпроста было звязаць тэрміны ў беларускай мове і рускай. Але з матэматыкай, фізікай асаблівых праблем не было.
Ты прафесійна займаешся агучкай і таму цікава было б даведацца, што для цябе ў ёй самае складанае?
Гэта залежыць ад таго, якая агучка робіцца. Калі казаць пра монаголас – гэта было перш за ўсё эксперыментам для мяне. Я б сказаў, што згубіў некалькі першых серый Героя шчыта на тое, каб “знайсці” галасы для персанажаў. Можна праназіраць як ад серыі да серыі крыху змяняецца голас. Ну і апрацоўка была заўсёды розная, пакуль я сам ёй не заняўся.
Ці складана агучваць жаночых персанажаў? Шмат хто кажа, што ў цябе файна атрымоўваюцца ўсялякія лолькі.
Я нават ведаю, хто гэта сказаў! Насамрэч, знайсці адпаведны голас атрымалася адносна хутка. Але зараз я сутыкнуўся з праблемай, што складана агучваць менавіта жанчын. Калі гэта дзяўчына – яшчэ можна неяк выкруціцца, але сталыя жанчыны маюць часам нізкі, сярэдні голас і тут ужо не пракаціць проста зрабіць высокі голас. А лолькі – атрымліваюцца, ну і добра!
Калі ты агучваеш анімэ, гэта для цябе больш творчы працэс, ці тэхнічны?
Залежыць ад кантэксту. Калі я бачу, што ёсць эмацыйная сітуацыя, то ўключаю творчасць і працую. А калі звычайныя размовы – гэта перш за ўсё тэхнічнасць. Калі агучваць чыста тэхнічна – ў пэўных момантах будзе не цікава глядзець, а калі толькі творча – трэба траціць больш часу на выпуск серыі. Лепш камбінаваць.
Якія тайтлы ў цябе любімыя?
Ведаеш, напэўна першым анімэ, якое я паглядзеў у 6-7 год была Ева. Можна лічыць, яна моцна на мяне паўплывала…
У чым сэнс Евангеліёну?
Там з аднаго боку ўздымаецца пытанне ахвяр, якія ты гатовы пакласці каб дасягнуць лепшага свету або сваёй мэты. З іншага боку гэта анімэ пра тое, што ўсё ж трэба сабрацца і сесці ў гэтага робата!
Сабрацца і ўсё ж зрабіць агучку!
Што ты проста бярэш і робіш – а далей… Ты не ведаеш што там будзе далей.
Але ў робата трэба залезці?
Так! Або залезе нехта замест цябе.
Які твой топ-3 анімэ?
Напэўна, на першым месцы “Сталёвы алхімік” 2004 года, мне вельмі там падабаўся Хьюс. Увогуле, мне больш падабаюцца старыя анімэ – “Вялікі настаўнік Анідзука”. І на трэцім месцы “Нявеста чараўніка” ды “Зробленыя ў бездані” – гэта два апошніх тайтлы, якія я ацэньваю на адным узроўні, бо яны выдатныя па частцы малёўкі і атмасферы. Выдатныя кадры, выдатная музыка і цікавая гісторыя.
А калі казаць пра анты-рэйтынг?
Скаладана вызначыць, бо паціху забываешся пра дрэннае. Я магу прыгадаць, што мне не вельмі спадабаўся “КсамД” (Bounen no Xamdou). Было цікава напачатку, але не вельмі спадабалася, як гэта анімэ скончылася. Таксама праходжу міма гарэмнікаў.
Акрамя агучкі і вучобы, якія ў цябе яшчэ ёсць хобі, чым займаеш свабодны час?
Зараз няма шмат свабоднага часу, а калі ёсць – ён ідзе на агучку. А так проста адпачываеш і глядзіш нешта на ютубе. Калі казаць пра хобі – я іх меў шмат. З такіх, якія былі, але сышлі – быў, напрыклад, бісер.
Фенечкі? Дрэвы?
Дрэвы, або нейкія бірулькі. Звычайна я гэтым займаўся, калі трэба было некаму падарунак рабіць. І тут два моманты: з аднаго боку я быў проста бомж, а з іншага – гэта падарунак сваімі рукамі, які выглядае нармалёва. Таксама я ўсё жыццё займаюся музыкай.
На якім ты інструменце граеш?
У асноўным на піяніна, яшчэ гітара і губная гармошка. Мне вельмі цікава, але скаладана знайсці людзей, з якімі можна займацца музыкай. Для мяне матывацыя – гэта супраца з іншымі людзьмі, аднаму сябе складана заматываваць.
Табе падабаецца стасавацца з людзьмі?
Так. Для мяне лепшая матывацыя – гэта з кімсьці ўзаемадзейнічаць.
Яшчэ нейкія хобі?
Рэзьба па костцы.
Гэта як? О_О
Ну ў цябе ёсць костка звычайная…
Жывёлы?
Жывёлы. Свіння, ці бык. Ёсць асабілвасці структуры і трэба выбраць пэўную частку косткі, падумаць, што ты ў ёй бачыш. Варазаеш нейкую форму з косткі, а потым ужо на гэтую форму наносіш тэкстуру.
Трошкі правакацыйнае пытанне. Як ты ставішся да таго, што цябе лічаць топ-сэксі няшкай у Анібеле?
Ох як правакацыйна. Лічаць і лічаць, мне прыемна. Што я магу зрабіць? Калі па знешняму выгляду не выглядаю як чорт, як я заўсёды лічыў, то гэта добра.
Ці любіш ты чытаць?
Раней я любіў чытаць і чытаў шмат. Зараз я набываю кнігі, але ўжо не магу знайсці час, каб іх прачытаць. Бо звычайна прыходзіш у сваю каморку, сядаеш каля камп’ютара і атрымоўваеш кантэнт. А для таго, каб пачытаць – трэба адысці і проста сесці. Карацей, гэта складана… Ведаеш, прасцей проста паехаць з кнігай на дачу і там яе пачытаць.
Табе больш падабаюцца папяровыя выданні, ці чытаць з экрана?
Папяровыя. З экрана мне заўсёды складана – хутка страчваеш цікавасць. Не ведаю, як гэта працуе, я магу пагартаць некалькі старонак на экране, але потым іду і купляю папяровую копію.
Якія кнігі можаш параіць?
Мне падабаюцца кнігі ўкраінскіх фантастаў – Генры Лайон Олдзі. Яны абодва па адукацыі звязаныя з тэатрам і кнігі ў іх заўсёды цікавыя. Магу параіць “Шлях мяча”, “Багадзельня” і яшчэ зборнік з сямі аповедаў “Бездань галодных вачэй”. Раіць Караткевіча для беларускамоўнай аўдыторыі будзе трохі дзіўна, але варта прачытаць “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і “Ладдзю роспачы”.
Кім ты натхняешся, на каго раўняешся?
Зігерта тут можна назваць?
Канечне, так і напішам “Хто з выбітных дзеячоў натхняе цябе?” – “Зігерт”.
Проста сапраўды, калі толькі прыйшоў на Анібел, то Ведыміч займаўся новымі людзьмі, а кантэнт рабілі Зігерт і Арцём. Зігерт на той момант агучваў і дапамагаў з перакладамі. Калі я пачынаў перакладаць – было шмат памылак і Зігерт добра тлумачыў, што не так. І я вось так паціху паляпшаў свае пераклады.
Тобта ты натхняешся тымі людзьмі, што побач з табою, а не шукаеш сабе нейкіх далёкіх узвышаных ідэалаў?
Людзей якія побач з табой ты успрымаеш лепш: бачыш іх плюсы, бачыш іх мінусы. Прасцей іх прааналізаваць, зразумець дзеянні, як яны ставяцца да чагосьці. А чалавек, які недзе далёка – ты можаш бачыць толькі вобраз, але не зразумееш чалавека знутры.
Пра што ты марыш, чаго хочаш дасягнуць?
Калі мяне пытаюць пра маю мару, я заўсёды адказваю, што я хачу быць крутым дзедам! Дажыць да старасці і пры гэтым заставацца цікавым для астатніх, займацца нечым для сябе, паказваць дзіўныя рэчы камусьці. Я так кажу, бо гэта выдатны прыклад таго, што варта жыць і дасягаць нейкіх вышынь.
Якім ты бы хацеў бачыць Анібел і ўвогуле нашу беларускую анімэ-супольнасць у будучыні? Чым бы ты хацеў каб гэта стала?
Я думаю, што лепш меншая, але блізкая і актыўная супольнасць, чым нейкі вялікі размах. Але я разумею, што для Анібела лепш за ўсё будзе пашырацца і расці. Я проста не хачу, каб супольнасць згубіла сваю асаблівасць і пачуццё хатняй атмасферы.
Дзякуй за інтэрв’ю!
Усё, правакацыі скончыліся? (смяецца)
Так, адбіўся!

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти в учётную запись или создать её.
Войти в учётную запись

Нет комментариев :'(

Поддержка

О насНовости

Зваротная сувязь

Обратная связь

Мы в социальных сетях

Аниме - это японская анимация с особым рисунком, предназначенная не для детей, а для взрослых. В сюжетах аниме и манги часто поднимаются серьезные и неоднозначные темы - при просмотре нужно знать, что действия персонажей не следует воспринимать буквально и брать за образец. Драматизм сюжета, действия персонажей - это характерная черта жанра, которая подчеркивает острые проблемы, способ лучше передать мораль произведения, выделить и показать грань между добром и злом.

Часть содержимого этого сайта не предназначена для просмотра лицами младше 18 лет - обратите внимание на возрастные ограничения, указанные на странице просмотра.

Если вы оказались в кризисной ситуации, вам не с кем обсудить свои проблемы, обращайтесь на бесплатную анонимную горячую линию - вам помогут:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Этот сайт не хранит файлы на своих серверах, весь контент предоставляется другими сервисами. Материалы взяты из источников, в которых они находятся в свободном доступе, и предназначены только для домашнего просмотра, все права принадлежат их авторам. Если размещенные на ресурсе материалы нарушают ваши авторские права, напишите нам об этом - мы удалим их с сайта.
2017-2021
|
Anibel Project
|