Мы зрабілі поўную агучку гэтай стужкі ў 8 галасоў і будзем рады бачыць вас на прэм’ерных паказах - прыходзьце глядзець, знаёміцца, абмяркоўваць! Пакуль што не на вялікім экране кінатэатра, а на сяброўскай пляцоўцы Задзіночання беларускіх студэнтаў. Паказы адбудуцца 22 і 29 снежня а 14:00 па адрасе г. Мінск вул. Кастрычніцкая д. 16 корпус 20 паверх 4, уваход бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, таму абірайце зручную дату і спяшыце запоўніць форму папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/26LmY4W2HtBKBKcS9 У горным паселішчы японскай глыбінкі жыве дзяўчына Міцуха, якая марыць пераехаць у вялікі горад. Яна кажа, што мястэчка не дае ёй развівацца і зводзіць з розуму. І лёс чуе яе жаданне - незвычайным чынам дзяўчына пераносіцца ў цела хлопца па імені Такі, які жыве ў Токіа. Пакуль дзяўчына спазнае жыццё ў мегаполісе, хлопец захапляецца прыгажосцю яе мястэчка. Але ці ўсё насамрэч так, як здаецца? Ці гэта проста дзіўны сон?