Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні, старая версія: old.anibel.net

анимемангакиноблого нас
×

Вы можете искать тайтлы по их белорусским, русским или английским названиям, или по словам в тексте описания.

Ru

Войти

Нашаму сайту роўна год!

Сябры, у Анібела сёння невялікае свята - нашаму сайту споўніўся год! Хоць праект з’явіўся ўвесну 2017 года, мы вырашылі зрабіць датай нараджэння дзень стварэння сайта. Гэта быў значны крок, калі мы перайшлі на новы ўзровень якасці і мы хочам расказаць вам, што было зроблена за гэты час.

#title=АНІМЭ

За гэты год мы перайшлі ад перакладаў правераных часам класічных анімэ да ангоінгаў і пачалі выкладаць новыя серыі штодня. У нас з’явіліся поўнасцю агучаныя па-беларуску тайтлы: Сага аб Вінландзе; Горад, у якім мяне не існуе; Узыходжанне героя шчыта і іншыя.

На сайце зараз 68 тайтлаў – гэта 790 серый, з якіх 145 агучаныя. Топ анімэ-тайтлаў па-беларуску нашага сайта выглядае так:

1. Сага аб Вінландзе 2. Невераемныя прыгоды ДжоДжо 3. Узыходжанне героя шчыта 4. Клінок, які рассякае дэманаў 5. Уанпанчмэн 6. Тваё імя

#title=МАНГА

У камандзе Белмангі менш людзей, але мы стараемся радаваць вас перакладамі як можна часцей. Самая паспяховая і вядомая манга ў беларускім перакладзе – “У вайны не жаночы твар” па кнізе Святланы Алексіевіч. Пра гэты пераклад нават напісалі артыкулы вядучыя айчынныя СМІ.

За апошні год на сайце з’явілася 34 тайтлы мангі – гэта 145 глаў і 4325 старонак! Топ перакладзенай на беларускую мову мангі выглядае так:

1. У вайны не жаночы твар 2. Евангеліён 3. Прыватная справаздача аб маім лесбійскім досведзе з адзінотай 4. Токі-Докі 5. Лів

#title=АФЛАЙН

Восенню 2019 мы пачалі ўдзельнічаць у афлайн-мерапрыемствах і нават арганізавалі сапраўдны паказ на вялікім экране. Хоць зараз праз пандэмію COVID-19 мы прыпынілі арганізацыю новых падзеяў, як толькі сітуацыя палепшыцца – чакайце новых цікавых івэнтаў!

Больш цікавага пра нашу афлайн-дзейнасць шукайце ў інстаграме Анібела

Там можна знайсці фотачкі і расказы пра два нашых удзелы ў Ведзьмачкіным карпаратыве, мерч і анонсы будучых падзеяў.

Анібел паўдзельнічаў у караоке-паці ў Tokyo Beat.

Самай яркай падзеяй мінулага года стаў паказ анімэ Тваё імя на вялікім экране сумесна з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў. Гэта самы маштабны праект Анібела – на агучцы гэтага тайтла было задзейнічана 8 чалавек. Тваё імя – наш найлепшы праект, якім мы сапраўды ганарымся. У будучым Анібел будзе намагацца рабіць шматгалосы дубляж найлепшых стужак раз на квартал.

#title=БУДУЧЫНЯ

Анібел увесь час шукае новыя фарматы, імкнецца да новых гарызонтаў. У гэтым мы будзем эксперыментаваць з жанрамі і выходзіць за межы анімэ ды мангі. Цікаўнасць да трэйлера Вядзьмара паказала, што вам таксама цікава паглядзець нешта новае па-беларуску. Чакайце анонсаў і рэлізаў!

А яшчэ цяпер мы раз на некалькі тыдняў ладзім стрымы, дзе абмяркоўваем анімэ, размаўляем з гледачамі, адказваем на пытанні – падпісвайцеся на ютуб Анібела, каб не прапусціць:

#title=ШАНОЎНЫЯ ГЛЕДАЧЫ

Вялікі дзякуй, што глядзіце анімэ на роднай мове, удзельнічаеце ў нашых івэнтах, пішаце каменты і пажаданні. Вашыя водгукі і падтрымка – тое, што надае нам сілы рухацца наперад і ствараць!

#title=ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА КАМАНДЫ!

Анібел шукае перакладчыкаў, рэдактараў, спецыялістаў па СММ і маркетынгу, дызайнераў, гукарэжысёраў. Не саромцеся і далучайцеся да праекта, мы заўжды рады новым людзям – у нас дружная каманда, цёплы прыём, усяму патрэбнаму навучым. Давайце ствараць будучыню айчыннага фандабу разам:https://anibel.net/blog/2!

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти в учётную запись или создать её.
Войти в учётную запись

Нет комментариев :'(

Поддержка

О насНовости

Зваротная сувязь

Обратная связь

Мы в социальных сетях

Аниме - это японская анимация с особым рисунком, предназначенная не для детей, а для взрослых. В сюжетах аниме и манги часто поднимаются серьезные и неоднозначные темы - при просмотре нужно знать, что действия персонажей не следует воспринимать буквально и брать за образец. Драматизм сюжета, действия персонажей - это характерная черта жанра, которая подчеркивает острые проблемы, способ лучше передать мораль произведения, выделить и показать грань между добром и злом.

Часть содержимого этого сайта не предназначена для просмотра лицами младше 18 лет - обратите внимание на возрастные ограничения, указанные на странице просмотра.

Если вы оказались в кризисной ситуации, вам не с кем обсудить свои проблемы, обращайтесь на бесплатную анонимную горячую линию - вам помогут:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Этот сайт не хранит файлы на своих серверах, весь контент предоставляется другими сервисами. Материалы взяты из источников, в которых они находятся в свободном доступе, и предназначены только для домашнего просмотра, все права принадлежат их авторам. Если размещенные на ресурсе материалы нарушают ваши авторские права, напишите нам об этом - мы удалим их с сайта.
2017-2021
|
Anibel Project
|