Anibel

Ру / Бел

Беларускамоўныя вечары ў касплэй-кафэ Міmіmі

Ужо на працягу месяца мы штотыдзень ладзім беларускамоўныя вечары разам з касплэй-кафэ Міmіmі. Mіmіmі – гэта першая ў Беларусі тэматычная кавярня, натхнёная японскімі мэйд-кафэ. З барам, дзе можна пакаштаваць цікавыя кактэйлі і перакусіць, з утульным кутком для аматараў мангі і сталамі з настольнымі гульнямі! Раз на тыдзень Anibel і Mіmіmі ладзяць бясплатныя паказы – прыходзьце, каб паглядзець анімэ на роднай мове, паразмаўляць і пагуляць у настолкі з аднамыснікамі. Мы плануем зрабіць вечарыны больш эксклюзіўнымі: паказваць фільмы і серыялы да іх афіцыйнага рэлізу на сайце. Сачыце за навінамі ў суполцы Anibel, каб не прапусціць наступныя падзеі. Падрабязны расклад усіх мерапрыемстваў у кафэ кожны тыдзень абнаўляецца ў суполцы Міmіmі – падтрымайце добрае месца падпіскай! Кафэ вельмі прасторнае, і персанал робіць усё магчымае для бяспекі наведвальнікаў падчас эпідэміі. Бярыце з сабой масачкі і прыходзьце! Да сустрэчы! Касплэй-кафэ Міmіmі: Мінск, завулак Калініна, 16. Працуе кожны дзень з 16:00 да 22:00.

МинскПереулок Калинина, 16 на карте Минска, ближайшее метро Парк Челюскинцев — Яндекс.Карты

Комментарии

Что бы оставить комментарий нужно войти в учётную запись или создать её.

Войти в учётную запись

Последние записи

Беларускамоўныя вечары ў касплэй-кафэ Міmіmі

Ужо на працягу месяца мы штотыдзень ладзім беларус... читать больше

Helltaker — беларуская лакалізацыя ад Anibel Project

Helltaker — гэта гульня пра мужчыну, які аднойчы п... читать больше

Нашаму сайту роўна год!

Сябры, у Анібела сёння невялікае свята - нашаму са... читать больше

Афлайн-паказы анімэ Макото Сінкая “Тваё імя”

Мы зрабілі поўную агучку гэтай стужкі ў 8 галасоў... читать больше

Інтэрв’ю з Віктарам

Віктар – няспынны рухавічок у дупцы Анібела, рэдак... читать больше

Інтэрв’ю з Orril

Цудоўны голас Арэля з’явіўся ў агучках Анібела ў 2... читать больше